Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка сёння правядзе свой першы матч на турніры ў кітайскім Шэньчжоў з прызавым фондам $ 1,5 млн, піша [1] БелТА.
Сёння ў паядынку 1/8 фіналу беларуска, якая займае 13-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), сустрэнецца з латвійскай тэнісісткай Аленай Астапенка, якая знаходзіцца на 75-м месцы ў сусветным рэйтынгу. Гэта будзе іх першая сустрэча на турнірах пад эгідай WTA. У першым матчы турніру ў Шэньчжоў Алена Астапенка перамагла кітаянку Ю Сяодзі (246-ы нумар сусветнага рэйтынгу).
У выпадку поспеху ў сённяшнім паядынку Арына Сабаленка згуляе ў чвэрцьфінале з харвацкай тэнісісткай Петрай Марціч (23).
Турнір у Шэньчжоў завершыцца 15 верасня.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/arina-sobolenko-sygraet-s-elenoj-ostapenko-v-18-finala-tennisnogo-turnira-v-kitae-361669-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[3] https://zviazda.by/be/tags/aryna-sabalenka
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhanochaya-tenisnaya-asacyyacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/alena-astapenka