Фінал чацвёртага рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года" адбудзецца 12 кастрычніка і збярэ ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў пераможцаў абласных і мінскага гарадскога рэгіянальных конкурсаў, паведамілі БЕЛТА [1] ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У заключным этапе сямі сем'ям-фіналістам трэба будзе прэзентаваць свой "Радавод" - гісторыю роду, сямейныя звычаі і традыцыі; у праекце "Мая краіна - мая сям'я" на прыкладах даказаць актыўную жыццёвую пазіцыю членаў сям'і - праз захапленні, поспехі і дасягненні. Па суме балаў будуць вызначаны ўладальнікі ганаровага звання "Сям'я года".
Прызёры атрымаюць не толькі прызнанне ўсёй краіны, але і грашовыя прэміі: за дыплом I ступені - да 75 базавых велічынь; за кожны з двух дыпломаў II ступені - да 35 базавых; за чатыры дыплома III ступені - да 20 базавых кожнаму (1 БВ цяпер складае Br25,5). Удзельнікі конкурсу могуць быць адзначаны спецыяльнымі дыпломамі, прызамі ці іншымі ўзнагародамі.
Арганізатарам конкурсу выступае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пры ўдзеле Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускага саюза жанчын, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, рэспубліканскіх і міжнародных грамадскіх аб'яднанняў, іншых арганізацый.
Рэспубліканскі конкурс "Сям'я года" стартаваў у 2012 годзе.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/semjju-goda-v-chetvertyj-raz-opredeljat-v-belarusi-361975-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/syamya-goda