Учора, 14 верасня ў матчах 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе "Дынама-Брэст" і БАТЭ атрымалі чарговыя перамогі, піша newsbel.by [1].
У суботу дынамаўцы з Брэста абыгралі сапернікаў з ФК "Мінск" з лікам 3: 0. А барысаўчане на сваім полі былі мацнейшыя за ФК "Гарадзея" (2: 1).
Напярэдадні таксама прайшоў яшчэ адзін матч у рамках нацыянальнага першынства краіны: з лікам 1:0 скончылася гульня паміж "Тарпеда-БелАЗ" і гродзенскім "Нёманам", дзе мацнейшымі аказаліся жодзінцы.
Спасылкі
[1] https://newsbel.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/bate
[5] https://zviazda.by/be/tags/dynama-brest-0