З 14 да 22 верасня ў Нур-Султане (Казахстан) пройдзе чэмпіянат свету па барацьбе, дзе возьме ўдзел і беларуская зборная, але без аднаго са сваіх лідараў Кірыла Грышчанкі. Спартсмен, які выступае ў катэгорыі да 130 кілаграмаў і які выйграў золата на Еўрапейскіх гульнях у Мінску, не выйдзе на памост, бо ў яго арганізме знойдзена забароненае рэчыва, інфармуе "Прэсбол" [1].
Трэнерскі штаб зборнай у эфіры праграмы "Вынікі тыдня" на "Беларусь 5" канстатаваў, што прэпарат, які нібыта прымаў Грышчанка, даўно выйшаў з ужывання. Старшы трэнер нацыянальнай каманды Мікалай Багданёнак лічыць, што барацьбіт не мог выкарыстаць гэты прэпарат і настойвае, што мела месца дыверсія. Паводле яго слоў, ужо пачата ўнутрана расследаванне інцыдэнту.
Спасылкі
[1] https://www.pressball.by/news/other/337226
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport