Візіт у Беларусь намесніка Дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных справах Дэвіда Хэйл чакаецца 17 верасня. Гэтую інфармацыю БЕЛТА [1] пацвердзіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
"Праграмай знаходжання запланаваны сустрэча Дэвіда Хэйла на вышэйшым узроўні і перамовы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Бакі абмяркуюць пытанні беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальнай бяспекі", - заявіў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/zamgossekretarja-ssha-devid-hejl-posetit-belarus-17-sentjabrja-362185-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha