Учора, 16 верасня, паблізу вёскі Гутка Івацэвіцкага раёна ў выніку счаплення даільнай станцыі з трактарам загінуў чалавек, паведамілі [1] ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас руху трактара "Амкадор" адбылося разлучэння счэпнай прылады з універсальнай даільнай станцыяй.
У момант ажыццяўлення жывёлаводам счэпкі станцыі з трактарам, 50-гадовы кіроўца, кіруючы транспартным сродкам і ажыццяўляючы рух заднім ходам, не ўпэўніўся ў бяспецы манеўру і здзейсніў наезд на мужчыну.
У выніку здарэння 48-гадовы жывёлавод атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём. Кіроўца цвярозы. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://brest.mvd.gov.by/ru/news/1187
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/traktar-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/zhyvyolavod
[6] https://zviazda.by/be/tags/zaginuly