Сталічныя праваахоўнікі затрымалі 49-гадовага мужчыну, які скраў у свайго суайчынніка каля чатырох тысяч долараў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Пра тое, што ў суседа па кватэры назапасілася буйная сума грошай, 49-гадовы мужчына даведаўся выпадкова падчас размовы. Гэтая інфармацыя здалася яму цікавай. У момант, калі маладога чалавека не было ў жыллі, “прадпрымальны” сусед пракраўся ў пакой 23-гадовага таварыша і скраў грошы.
Як пазней было ўстаноўлена, выкрадзенае мужчына адправіў сваёй сям'і на радзіму, каб тыя змаглі арганізаваць вяселле сына. За крадзеж грамадзяніну можа пагражаць максімальнае пакаранне ў выглядзе сямі гадоў пазбаўлення волі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-adkaznasc