Пераменная воблачнасць і замаразкі на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца за 23 верасня, паведамляе pogoda.by [1].
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі ў паўднёва-ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны.
Ноччу ў многіх раёнах прагназуюцца замаразкі да мінус 3 градусаў, месцамі тэмпература паветра складзе 1-4 градусы вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - плюс 5-8 градусаў. У сярэдзіне дня чакаецца да 9-15 градусаў цяпла.
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/pragnoz-nadvorya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zamarazki