У Міністэрстве юстыцыі пры ўдзеле Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палаты 11 кастрычніка пройдзе традыцыйная акцыя па бясплатнай юрыдычнай кансультацыі шматдзетных маці і маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Пра гэта БелТА паведаміла [1] прэс-сакратар Мінюста Вольга Шыбко.
Прыём правядуць супрацоўнікі Мінюста, адвакаты, натарыусы і судовыя выканаўцы. Спектр пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў юстыцыі, шырокі і звязаны з прымусовым выкананнем судовых пастаноў, спагнаннем аліментаў, дзейнасцю натарыусаў і работнікаў органаў загса, адвакатаў, якія ажыццяўляюць юрыдычную дапамогу. Можна будзе атрымаць адказы на пытанні, звязаныя з жыллёвым заканадаўствам, рэгуляваннем шлюбна-сямейных адносін. Акцыя пройдзе з 11.00 да 13.00 па адрасе г.Мінск, ул.Калектарная, 10.
Акрамя гэтага, для ўсіх мам, якія звярнуліся па прававую дапамогу, арганізуюць арт-прастору з выставай лепшых фота і творчых работ пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Слова, першае ў жыцці ...".
Аналагічныя акцыі правядуць галоўныя ўпраўленні юстыцыі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. У прыватнасці, 11 кастрычніка ў Гомелі шматдзетных маці бясплатна пракансультуюць з 17.00 да 19.00 у публічным цэнтры прававой інфармацыі пры Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І.Леніна (пл.Перамогі, 2а), у Магілёве - з 11.00 да 13.00 па адрасе вул. Першамайская, 71, каб. №539. У Мінску акцыя пройдзе 14 кастрычніка з 10.00 да 13.00 ва ўпраўленні рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама па адрасе пр.Пушкіна, 42, а ў Брэсце ў гэты дзень з 14.00 да 16.00 шматдзетныя і адзінокія маці могуць атрымаць бясплатныя кансультацыі па адрасе вул.Міцкевіча , 3.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/besplatnye-konsultatsii-dlja-mnogodetnyh-materej-projdut-11-oktjabrja-v-minjuste-364914-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minyust
[3] https://zviazda.by/be/tags/shmatdzetnyya-maci
[4] https://zviazda.by/be/tags/kansultacyi