У Бабруйскую цэнтральную бальніцу з тэрмічным апёкам галавы позна ўвечары 7 кастрычніка даставілі 39-гадовага майстра ААТ "Бабруйскі завод раслінных алеяў", паведамляе mogilevnews.by [1].
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Таццяна Ліс, устаноўлена, што падчас кіраўніцтва зменай старшы майстар знаходзіўся на ўчастку фільтрацыі. У гэты момант з вертыкальнага напорнага пласціністага фільтра на яго праліўся распалены алей, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні. Мужчыну шпіталізавалі.
Прызначаная судовая медыцынская экспертыза па вызначэнні ступені цяжкасці атрыманых цялесных пашкоджанняў.
Спасылкі
[1] https://mogilevnews.by/news/09-10-2019-12-52/60139
[2] https://zviazda.by/be/tags/aley
[3] https://zviazda.by/be/tags/nyashchasny-vypadak
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/babruysk