ЦВК Беларусі сёння на пасяджэнні зацвердзіла заключэнне аб правамоцнасці вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання і зарэгістравала іх, перадае [1] БЕЛТА.
Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК кандыдатам у сенатары пройдзе 7 лістапада на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета. Пасяджэнне ЦВК, на якім будуць падведзены вынікі выбараў, зарэгістраваныя сенатары, адбудзецца 12 лістапада.
У гутарцы з журналістамі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што састаў Савета Рэспублікі прыкметна абновіцца. У якасці прыкладу яна прывяла Магілёўскую вобласць, у спісе вылучэнцаў ад яе няма ні аднаго чалавека, які б раней працаваў у парламенце.
На пасяджэнні былі прадстаўлены прэтэндэнты на месцы ў верхняй палаце парламента ад абласцей і Мінску. Кандыдатуры вылучаліся прэзідыумамі мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведнымі выканкамамі, а ў сталіцы - прэзідыумам Мінгарсавета і Мінгарвыканкамам.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/tsik-zaregistrirovala-kandidatov-v-chleny-soveta-respubliki-365208-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2019
[3] https://zviazda.by/be/tags/parlamenckiya-vybary-1