Страшная аварыя адбылася ў цэнтры Гомеля - аўтамабіль на вялізнай хуткасці вылецеў на тратуар і ўрэзаўся ў слуп каля рэстарана «Бацькі» па вуліцы Савецкай. Загінулі два чалавекі, яшчэ двое шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі, паведамляе tut.by [1].
Трагедыя адбылася прыкладна ў 11 гадзін вечара ў суботу. Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, па папярэдняй інфармацыі аўтамабіль BMW 740 рухаўся на вялікай хуткасці ў бок плошчы Леніна. У нейкі момант яго вадзіцель не справіўся з кіраваннем і выехаў на тратуар, дзе здзейсніў наезд на трох жанчын-пешаходаў, пасля чаго заехаў у слуп.
У выніку аварыі загінулі 21-гадовы кіроўца аўто і 43-гадовая жанчына-пешаход.
Пацярпелі 36-гадовая і 49-гадовая жанчыны, якіх кіроўца збіў на тратуары. Іх шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі.
Спасылкі
[1] https://auto.tut.by/news/accidents/657147.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz