Канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд і брытанка Бернардзіна Эварыста сталі лаўрэатамі Букераўскай прэміі, піша lenta.ru [1] са спасылкай на Twitter прэміі.
Этвуд адзначылі за раман "The Testaments", які з'яўляецца працягам кнігі "Аповяд служанкі", а Эварыста - за раман "Girl, Woman, Other", які распавядае пра жыццё 12 чалавек, большасць з якіх - чарнаскурыя брытанцы, у асноўным жанчыны.
Пераможцы падзеляць прэмію ў памеры 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў (больш за 63 тысяч долараў).
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2019/10/15/booker/
[2] https://zviazda.by/be/tags/litaratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/kniga
[4] https://zviazda.by/be/tags/premiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/pismennica
[6] https://zviazda.by/be/tags/bukerauskaya-premiya