Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ўнеслі на разгляд праект указа па барацьбе з нядобрасумленным пасрэдніцтвам. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў, перадае [1] БЕЛТА.
"Ён знаходзіцца ўжо на разглядзе Прэзідэнта. Думаю, што кіраўнік дзяржавы пойдзе на тое, каб правесці спецыяльную нараду па гэтым праекце ўказа і разгледзець у комплексе ўсе пытанні, звязаныя з неабгрунтаваным, нядобрасумленным пасрэдніцтвам", - расказаў Леанід Анфімаў.
Паводле яго слоў, праект указа прадугледжвае абавязковае ўзгадненне з вышэйшымі арганізацыямі закупак, калі яны ажыццяўляюцца за кошт дзяржаўных грошай. "Калі вы хочаце купіць які-небудзь тавар у пасрэдніка, то павінны ўзгадніць гэту закупку. Калі гэта калгас і ён знаходзіцца ў камунальнай уласнасці - то з тым органам, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд, у каго знаходзяцца акцыі гэтага прадпрыемства", - растлумачыў старшыня КДК.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што размова ідзе аб закупках пэўнай цэнавай катэгорыі. "Думаю, пэўная сума будзе ўсё ж такі стаяць і лімітавацца як мяжа закупкі, якую можа ажыццяўляць прадпрыемства без дазволу адпаведнага органа", - адзначыў Леанід Анфімаў.
Фота ў мініяцюры: frontera.me
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/lukashenku-unesli-na-razgljad-praekt-ukaza-pa-baratsbe-z-njadobrasumlennym-pasrednitstvam-82176-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/leanid-anfimau
[3] https://zviazda.by/be/tags/kamitet-dzyarzhaunaga-kantrolyu
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/pasrednictva