У перыяд са студзеня па жнівень аб’ём продажу патрыманых аўтамабіляў у Кітаі вырас на 3,89 працэнта ў гадавым вымярэньні, сведчаць дадзеныя Асацыяцыі аўтамабілебудаўнічай прамысловасці Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
9,27 млн патрыманых аўтамабіляў былі рэалізаваны на працягу першых васьмі месяцаў года, што ў грашовым выражэнні склала 588 млрд юаняў (звыш 83 млрд. долараў), адзначаецца ў справаздачы.
У прыватнасці, у жніўні — падчас традыцыйнага міжсезоння для такіх аперацый — за 1,2 млн патрыманых аўтамабіляў былі прададзеныя на асноўных рынках патрыманых аўтамабіляў, якія кантралююцца асацыяцыяй, што на 1,18 працэнта менш, чым у ліпені, але на 0,92 працэнта больш, чым годам раней.
Кітай, з’яўляючыся найбуйнейшым у свеце аўтамабільным рынкам, прадаў 28,08 млн аўтамабіляў у мінулым годзе. Для стымулявання продажаў урад КНР абвясціў аб шэрагу адпаведных мер, у тым ліку аб забароне мясцовым органам улады абмяжоўваць пакупкі аўто.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya