У ГУУС звярнуўся мясцовы жыхар 1969 года нараджэнняз заявай аб тым, што невядомы разбіў бакавое шкло яго аўтамабіля, прыпаркаванага на стаянцы каля дома, паведамілі [1] на сайце МУС.
У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікам аддзела крымінальнага вышуку сумесна з міліцыянтамі групы затрымання Пінскага аддзела Дэпартамента аховы ўдалося затрымаць падазраванага, ім апынуўся мясцовы жыхар, 1998 года нараджэння. Растлумачыць супрацоўнікам міліцыі, чаму разбіў шкло ў машыне, малады чалавек не змог.
Па факце хуліганства распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
[1] https://brest.mvd.gov.by/ru/news/1342
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/huliganstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/mus