Каля 200 кг першага ўраджаю ягад годжы з Гродзенскай вобласці плануецца экспартаваць у Польшчу. Такая інфармацыя прагучала [1] ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе [2] БелТА.
У філіяле ААТ "Гродзенскі мясакамбінат" - гаспадарцы "Парычанка" - гадаваць экзатычную ягаду ў прамысловых маштабах вырашыліся першымі ў Беларусі. Вывучылі літаратуру і вопыт вырошчвання ў іншых краінах.
Калі год таму пайшлі на эксперымент, у поспех мала хто верыў. Як аказалася, экзатычныя ягады родам з Тыбету растуць і на беларускай зямлі не горш буякоў. Ягады годжы або дзераза звычайная маюць яркі колер, бездакорную форму, даўкі, трохі спецыфічны, з кіслінкай, густ. Традыцыйна іх ўжываюць у сушоным выглядзе. Яны папулярныя ў Еўропе і Амерыцы.
Гродзенскія спецыялісты пралічваюць высокі эканамічны эфект. Кошт за кг стартуе ад $ 5-8.
Як паведамляецца, першы беларускі ўраджай годжы - каля 200 кг - адправіцца ў Польшчу. На наступны год гродзенцы маюць намер пашырыць плошчы і экспарт. Не выключана, што прыжывецца прадукт і на ўнутраным рынку. Бо ў Беларусі канкурэнтаў пакуль нет.
Фота ў мініяцюры: АНТ
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/yagody-godzhi
[2] https://www.belta.by/regions/view/okolo-200-kg-pervogo-urozhaja-jagod-godzhi-iz-grodnenskoj-oblasti-planiruetsja-eksportirovat-v-polshu-366336-2019/
[3] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/yagady-godzhy
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekspart
[6] https://zviazda.by/be/tags/polshcha