На хвалі часу, у плыні жыцця [1]
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 30 кастрычніка а 17-ай гадзіне запрашае на лекцыю Віктара Жыбуля "Ад Узвышша да Уздалля: жыццё і дзейнасць Адама Бабарэкі ў выгнанні", прысвечаную 120-годдзю з дня нараджэння Адама Бабарэкі.
Мерапрыемства адбудзецца ў межах сумеснага з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам “Звязда” праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які прысвечаны літаратарам міжваеннага часу (1920–1930-я гг.) – сябрам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.
Адрас: вул. М.Багдановіча, 13 Тэлефон: (017) 334-56-21
Кошт: 3 рублі
Спасылкі
[1] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%252Fbitrix%252Fadmin%252Fiblock_list_admin.php%253FIBLOCK_ID%253D66%2526type%253Dprojects_by%2526lang%253Dby%2526find_section_section%253D4604