Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лістапада ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах сустрэўся з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, піша [2] БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
У час сустрэчы абмяркоўваўся ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках нядаўняга візіту наследнага прынца ў Беларусь, вызначаны далейшыя крокі па іх выкананні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў аператыўнае накіраванне дэлегацыі эмірацкіх дзелавых колаў у Беларусь, што сведчыць аб рэальнай зацікаўленасці ААЭ ў развіцці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Прэзідэнт запэўніў у максімальным садзейнічанні эфектыўнаму вырашэнню магчымых пытанняў.
Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, банкаўскай справе, лагістыцы, гуманітарнай сферы. Асобная ўвага ўдзелена супрацоўніцтву ў галіне спорту.
Лідары дзвюх краін падрабязна абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне Блізкага Усходу і ў глабальным кантэксце.
Адным са складнікаў двухбаковых адносін з'яўляецца ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. У гэтым плане заяўлена аб гатоўнасці да пашырэння дыялогу па напрамках, якія цікавяць эмірацкі бок, у тым ліку ў галіне навуковых даследаванняў, навучання, правядзення сумесных трэніровак, абмену вопытам.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну за гасціннасць і ўвагу, якія аказваюцца беларускай дэлегацыі. Ён падарыў наследнаму прынцу пано - двайную галаграму "Сокалы". Як вядома, гэта грацыёзная, моцная, спрытная і рэдкая птушка з'яўляецца ўвасабленнем сілы і мужнасці, нацыянальным сімвалам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-abmerkavau-z-naslednym-pryntsam-abu-dabi-realizatsyju-belaruska-emiratskih-damoulenastsej-82779-2019/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/abyadnanyya-arabskiya-emiraty
[5] https://zviazda.by/be/tags/gandlyova-ekanamichnae-supracounictva