Старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павел Калаур упэўнены ў рэалістычнасці кансерватыўнага прагнозу па росце беларускі эканомікі ў 2020 годзе на ўзроўні 1,9%, які Мінфін заклаў у праект бюджэту на будучы год, піша tut.by [1].
- Базавы, кансерватыўны сцэнар, закладзены ў праект бюджэту на наступны год, цалкам рэалістычны. Я б не падвяргаў яго сумневам з пункту гледжання эканамічнага росту. Гэта [рост ВУП у 2020 годзе на] 1,9%, - сказаў Калаур.
Варта адзначыць, што ўрад па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі павысіў прагноз росту беларускай эканомікі на 2020 год з 2,5 да 2,8%.
У студзені-верасні рост ВУП склаў 1% пры афіцыйным прагнозе 4%.
Павел Калаур таксама выказаў пажаданне, каб Нацбанк і Мінфін звялі да нуля практыку валютных запазычанняў на ўнутраным рынку.
- Не хацелася б дзеля забеспячэння [золатавалютных] рэзерваў любой цаной - выгадна або нявыгадна - ажыццяўляць тыя ці іншыя запазычанні. Для мяне, як старшыні Нацыянальнага банка, прынцыпова важна, каб Нацыянальны банк наогул не запазычаў на ўнутраным рынку ў замежнай валюце, - сказаў Калаур. - І каб Міністэрства фінансаў таксама максімальна скарачала свае запазычанні на ўнутраным валютным рынку, зводзячы іх да нуля.
Мінфін у гэтым годзе для рэфінансавання плацяжоў па дзярждоўгу ўжо размясціў на ўнутраным рынку аблігацыі на 800 млн долараў. У 2020 годзе Мінфін плануе такім чынам заняць 1,4 млрд рублёў.
Прэв'ю: euroradio.fm
Спасылкі
[1] https://news.tut.by/economics/660448.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/pavel-kalaur