Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання пачынаецца 12 лістапада ў Беларусі, паведамляе [1] БЕЛТА.
Згодна з каляндарным планам выбараў прагаласаваць датэрмінова можна будзе па 16 лістапада ўключна. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.
У Беларусі на выбарах арганізаваны 5 831 выбарчы ўчастак. Датэрміновае галасаванне не будзе праводзіцца на тых, што створаны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і ў іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ва ўмовах стацыянара.
Прагаласаваць датэрмінова маюць права выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці на выбарчы ўчастак у дзень выбараў не патрабуецца.
Па дадзеных ЦВК, у Беларусі і за яе межамі налічваецца амаль як 6,9 млн выбаршчыкаў.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/v-belarusi-nachinaetsja-dosrochnoe-golosovanie-na-parlamentskih-vyborah-368716-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2019