Увечары 28 кастрычніка ў міліцыю звярнулася жыхарка Гродна, якая паведаміла пра тое, што яе былы муж каля 11.30 гадзін таго ж дня забраў з дзіцячага садка іх агульнага сына. Іх месцазнаходжанне ёй невядома, гаворыцца [1] ў Telegram-канале Следчага камітэта.
Неадкладна праваахоўнікамі былі арганізаваныя пошукавыя мерапрыемствы. Следчыя прымалі ў іх непасрэдны ўдзел.
Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта 7 лістапада па факце знікнення Якімчыка Вітольда Вітольдавіча, 09.02.1975 г.н., і непаўналетняга Якімчыка Міхаэля Вітольдавіча, 29.12.2013 г.н., жыхароў г. Гродна, распачата крымінальная справа.
У цяперашні час праводзіцца аналіз атрыманай інфармацыі, арганізаваны далейшыя пошукавыя, аператыўна-вышуковыя і следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне месцазнаходжання бацькі і сына.
Следчы камітэт звяртаецца да грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне названых асоб, з просьбай паведаміць пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу УСК па Гродзенскай вобласці па тэлефоне: 8 0152 724040 (кругласутачна) альбо па кароткім нумары 102.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/znikly
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyshuk