У Беларусі няма ні адной безальтэрнатыўнай акругі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, піша [1] БЕЛТА.
Лідзія Ярмошына таксама выказала ўпэўненасць, што ў выбаршчыкаў ёсць цікавасць да выбараў і яны прыйдуць прагаласаваць.
На яе думку, будзе актыўным датэрміновае галасаванне, якое стартавала сёння ў Беларусі. Гэтаму пасадзейнічае ў тым ліку і тое, што на бягучым тыдні адзін выхадны, лічыць старшыня ЦВК. "Субота - таксама рабочы дзень. Думаю, выбаршчыкі скарыстаюцца магчымасцю, каб прагаласаваць датэрмінова і вызваліць адзіны выхадны", - сказала Лідзія Ярмошына. Пры гэтым яна ўстрымалася ад прагнозаў адносна яўкі.
Да гэтага часу ў выбарчай гонцы засталося 516 кандыдатаў у дэпутаты. У адносінах да 13 чалавек адменены рашэнні аб рэгістрацыі, 33 самі знялі свае кандыдатуры.
Прагаласаваць датэрмінова [2] можна будзе па 16 лістапада ўключна. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада.
Прэв'ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/politics/view/u-belarusi-njama-ni-adnoj-bezalternatyunaj-akrugi-na-parlamentskih-vybarah-tsvk-82866-2019/
[2] http://zviazda.by/be/news/20191112/1573538694-u-belarusi-pachynaecca-daterminovae-galasavanne-na-parlamenckih-vybarah
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2019