Па 20 снежня ў рыбалоўных угоддзях Беларусі забараняецца здабыча гэтага віду рыбы ў сувязі з яе нерастам. Забарона ўведзена пастановай Мінпрыроды ад 2 снежня 2015 г. № 42 пасля выключэння еўрапейскай рапушкі са спісу ахоўных відаў.
Як нагадалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, рапушка -- самы дробны прадстаўнік сігавых відаў рыб, яе максімальная даўжыня не больш за 25 сантыметраў, знешне падобная на селядзец. Жыве ў вадаёмах Віцебскай вобласці і некаторых азёрах на поўначы Мінскай вобласці. Назва аднаго з іх сугучная з беларускай назвай рапушкі – “Сялява”.
З 1981 па 1993 гады і з 2004 па чэрвень 2014 года від быў уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і забаронены да лоўлі. Зараз лавіць рапушку дазволена, за выключэннем нерестового перыяду. За здабычу кожнай асобіны ў гэты час парушальнікам прыйдзецца выплаціць па дзевяць базавых велічынь (229,5 рубля).
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: naohotu69.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/loulya-ryby
[2] https://zviazda.by/be/tags/zabarona
[3] https://zviazda.by/be/tags/eurapeyskaya-rapushka