У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання яўка выбаршчыкаў склала 4,69%. Такія дадзеныя размешчаны на сайце ЦВК, паведамляе [1] БелТА.
Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, у Брэсцкай вобласці прагаласавала 3,89% выбаршчыкаў ад агульнага ліку, уключаных у спісы. У Віцебскай вобласці яўка склала 5,52%, у Гомельскай - 4,82%, у Гродзенскай - 3,68%.
У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі ў першы дзень датэрміновага галасавання прыйшлі 4,87% выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 4,63%, у Мінску - 5,14%.
Усяго ў спісы выбаршчыкаў ўключана амаль 6,9 млн чалавек.
Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 12 лістапада і будзе доўжыцца па 16 лістапада ўключна.
Прэв'ю: news.21.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/v-pervyj-den-dosrochnogo-golosovanija-javka-izbiratelej-sostavila-469-368886-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2019
[3] https://zviazda.by/be/tags/cvk
[4] https://zviazda.by/be/tags/centrvybarkam
[5] https://zviazda.by/be/tags/daterminovae-galasavanne