"Укантакце" дазволіць ставіць дызлайкі на каментары іншых карыстальнікаў. Цяпер побач з паведамленнямі будуць адлюстроўвацца дзве кнопкі ацэнкі - станоўчыя і адмоўныя, перадае [1] TJ.
«Укантакце» паабяцала пазней расказаць падрабязна аб гэтым новаўвядзенні. Падобная функцыя ёсць на YouTube, у іншых сацсетках дызлайкі да каментароў ставіць нельга.
У 2019 годзе шматлікія сацсеткі пачалі адмаўляцца ад адлюстравання лайкаў: Instagram пачне тэставаць гэтую функцыю ў ЗША, раней праверыўшы яе ў іншых краінах, Facebook тэстуе утойванне лайкаў у Аўстраліі, "Укантакце" таксама распавяла ў жніўні аб тэставанні такой функцыі.
Прэв'ю: intuitivnimarketing.cz
Спасылкі
[1] https://tjournal.ru/tech/125559-vo-vkontakte-poyavyatsya-dizlayki-k-kommentariyam
[2] https://zviazda.by/be/tags/vkontakte-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukantakce
[4] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnyya-setki-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/dyzlayki