Як мінімум адзін чалавек загінуў у выніку аварыі на Мінскай кальцавой дарозе. Трагедыя адбылася напярэдадні позна вечарам.
Па паведамленні міліцыі, 26-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем "БМВ" і ў раёне з'езду з вуліцы Ташкенцкай заехаў у раздзяляльную агароджу, пасля чаго вылецеў на сустрэчку і перакуліўся.
Кіроўца і трое пасажыраў былі шпіталізаваны.
Пазней стала вядома, што, нягледзячы на намаганні лекараў, жыццё 23-гадовага пасажыра не атрымалася выратаваць - траўмы аказаліся не сумяшчальнымі з жыццём.
Кіроўца знаходзіцца ў рэанімацыі, стан іншых пасажыраў (16 і 23 гады) медыкі ацэньваюць як стабільны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[2] https://zviazda.by/be/tags/mkad