Аб гэтым заявіў прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах у Катавіцах, звяртаючыся да дэлегатаў пятай Сусветнай канферэнцыі па супрацьдзеянні прымяненню забароненых прэпаратаў у спорце.
Дарожная карта будзе складацца з чатырох асноўных пунктаў:
«Шэсць гадоў таму я абвясціў, што МАК накіруе 10 млн долараў на абарону чыстых спартсменаў. Мы дамагліся гэтага. Сёння ад імя МАК я даю яшчэ адно абяцанне: арганізацыя выдзеліць да 10 млн долараў на наступны план дзеянняў», — сказаў прэзідэнт МАК. Томас Бах таксама адзначыў, што толькі пры падтрымцы ініцыятыў па барацьбе з допінгам на ўзроўні ўрадаў краін — членаў МАК можна будзе дамагчыся пастаўленых мэт.
Дарэчы, на гэтым тыдні стала вядома імя новага кіраўніка WADA, ім стаў міністр спорту Польшчы Вітальд Банька. 35-гадовы паляк былы лёгкаатлет, удзельнік чэмпіянатаў свету і Алімпійскіх гульняў. З 2015 года ён узначальвае міністэрства спорту і турызму Польшчы. Банька ўступіць на пасаду 1 студзеня 2020 года. Да канца бягучага года ўзначальваць арганізацыю будзе цяперашні прэзідэнт брытанец Крэйг Рыдзі, ён узначальвае WADA апошнія шэсць гадоў.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-alimpiyski-kamitet
[5] https://zviazda.by/be/tags/mak
[6] https://zviazda.by/be/tags/doping