У Цэнтральным Доме афіцэраў адбылося ўшанаванне ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія дабіліся лепшых вынікаў у 2018-2019 навучальным годзе. Шэсцьдзясят хлопцаў з усіх абласцей Беларусі атрымалі ад міністра абароны Беларусі Андрэя РАЎКОВА наручныя гадзіннікі, а іх матулі – падзякі.
«Можна з упэўненасцю сказаць, што ў нас сапраўды цудоўная моладзь. Асабліва тая частка, якая, не баючыся стомленасці, цяжкасцей і змен у сваім жыцці, спакойна, у адпаведнасці з законам выконвае свой воінскі абавязак», - адзначыў Андрэй Раўкоў.
Пасля цырымоніі матуль чакалі чаяванне і святочны канцэрт.
Варвара МАРОЗАВА
Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministr-abarony
[5] https://zviazda.by/be/tags/uznagarodzhanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/vaennasluzhachyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/matuli