Беларусь разлічвае на зніжэнне кошту расійскага газу ў 2020 годзе, паведаміў сёння падчас галасавання на выбарах [1] у парламент журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка, паведамляе БЕЛТА.
"Тут шматузроўневыя перамовы, кіраўнікамі дзяржаў было пазначана, якая павінна быць стратэгія - роўныя кошты на працягу двух гадоў. На наступны год мы разлічваем на зрух у бок зніжэння цэны, пра што і вядзем перамовы. Мы свае прапановы ўнеслі", - сказаў Ігар Ляшэнка . Паводле яго слоў, пакуль пацверджання аб зніжэнні цаны ў 2020 годзе няма.
Кажучы пра шанцы ўрэгулявання спрэчных пытанняў падчас маючага адбыцца пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Ігар Ляшэнка адзначыў, што многія пытанні абмеркаваны. "Рэперныя кропкі, у чым былі спрэчкі, - будуць адбалансаваны на ўзроўні прэм'ер-міністраў. Гэта нармальны працэс", - дадаў ён.
Што тычыцца падрыхтоўкі дарожных карт па нафце і газе, то, паводле слоў Ігара Ляшэнка, гэтую працу ў большай ступені зараз кансалідуе Уладзімір Сямашка (пасол Беларусі ў Расіі. - Заўвага БЕЛТА), таксама працуюць Міністэрства энергетыкі і канцэрн "Белнафтахім". "Я бачу па матэрыялах, што расійскі бок імкнецца не ўсе нашы прапановы і дамоўленасці прама прызнаць і стварае нейкія вакольныя ўмовы. Мы хочам, каб было, як сказалі прэзідэнты - прымаем дарожныя карты і будуць вызначаныя ўмовы. Таму ідзе адпрацоўка пытанняў", - рэзюмаваў ён.
У 2019 годзе цана на газ для Беларусі складае $ 127 за 1 тыс. куб.м
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20191117/1573965972-syonnya-asnouny-dzen-galasavannya-na-vybarah-u-parlament-abnaulyaecca
[2] https://zviazda.by/be/tags/igar-lyashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2019