Па стане на 12.00 у краіне прагаласавала 46,06% выбаршчыкаў. Тры вобласці перайшлі 50-працэнтную мяжу, паведаміў ЦВК.
У лідарах Магілёўская вобласць — 51,71 працэнта выбаршчыкаў тут ужо атрымалі бюлетэні для галасавання. На Гомельшчыне прагаласавала 51,6 працэнта ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, на Віцебшчыне — 50,39 працэнта. У Брэсцкай вобласці выканалі свой грамадзянскі абавязак 41,2 працэнта выбаршчыкаў, у Гродзенскай — 46,27, у Мінскай — 47,4, і ў Мінску — 37,32 працэнта.
Намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў удакладніў лічбу па колькасці назіральнікаў, зарэгістраваных выбарчымі камісіямі. 38 878 назіральнікаў сочыць за працэсам выбараў у нашай краіне. Ад палітычных партый — 3073, ад іншых грамадскіх аб'яднанняў — 30 769. Замежных назіральнікаў — 1030.
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/cvk
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2019