У аграгарадку Голацк Пухавіцкага раёна ранкам 17 лістапада аўтамабіль BMW урэзаўся ў плот, потым - у слуп лініі электраперадачы, паведамляе [1] mlyn.by са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УУС Мінаблвыканкама Сяргея Чабатарова.
27-гадовы кіроўца, які не меў адпаведнага пасведчання, атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы.
Здарэнне адбылося ў Голацку на вуліцы Цэнтральнай каля 06:00.
Як расказаў карэспандэнту МЛЫН.BY афіцыйны прадстаўнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Сяргей Чабатароў, па папярэдняй версіі, 27-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі. Машына з'ехала на абочыну, спачатку ўрэзалася ў агароджу, потым - у апору лініі электраперадачы. Вядома, што малады чалавек купіў іншамарку нядаўна і трэніраваўся кіраваць аўтамабілем перад паступленнем у аўташколу.
Па словах Сяргея Чабатарова, папярэдне ўстаноўлена, што кіроўца BMW быў нецвярозы. Узятыя аналізы на наяўнасць алкаголю ў арганізме.
На месцы працавалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, следчыя, эксперты і медыкі.
Спасылкі
[1] https://www.mlyn.by/2019/11/v-puhovichskom-rajone-bmw-vrezalsya-v-zabor-i-stolb-pogib-voditel-bespravnik/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/byaspraunik