Сацыяльная сетка Facebook запусціла дадатак Whale, які дазваляе ствараць уласныя варыянты папулярных мемаў і дзяліцца імі з сябрамі, паведамляе [1]ont.by cа спасылкай на Theinformation.
Новы дадатак змяшчае вялікую бібліятэку шаблонаў папулярных мемов, якія можна змяняць на свой густ, дадаваць смайлікі, малюнкі і шрыфты. Вынікамі можна дзяліцца ў Instagram і WhatsApp.
Дадатак распрацаваны аддзелам эксперыментальных прадуктаў Facebook - New Product Experimentation (NPE), які быў створаны ў пачатку 2019 года.
Раней аддзел NPE стварыў два іншых дадатка - Bump і Aux. Прадстаўнікі Facebook распавялі, што гэтыя прадукты дапамогуць зразумець, якія новыя функцыі і сервісы сацыяльнай стэі падабаюцца людзям. У будучыні іх могуць укараніць у асноўныя прадукты Facebook.
Загрузіць дадатак з App Store пакуль могуць толькі карыстальнікі з Канады.
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/facebook-testiruet-prilozhenie-dlya-sozdaniya-memov
[2] https://zviazda.by/be/tags/facebook
[3] https://zviazda.by/be/tags/dadatak
[4] https://zviazda.by/be/tags/memy