Навукоўцы падлічылі вагу ўсяго здабытага золата на Зямлі, паведамляе total.kz [1].
Пра гэта піша Сусветны савет па золаце.
Калі пераплавіць ўсё калі-небудзь здабытае золата, то атрымаецца куб з рабром даўжынёй 21 метр, заявілі эксперты савета.
Па стане на канец 2017 года колькасць здабытага ў свеце золата склала 190 040 тон. Удакладняецца, што ў разлік таксама ўзятыя ўсе вядомыя гістарычныя залатыя артэфакты.
Навукоўцы падкрэсліваюць, што каля дзвюх трацін гэтага аб'ёму было здабыта з-пад зямлі за перыяд з 1950 года. Пры гэтым амаль палова каштоўнага металу, а менавіта 47,7%, ідзе на ювелірныя ўпрыгажэнні.
Прэв'ю: ТСН
Спасылкі
[1] https://total.kz/ru/news/ekonomika_sobitiya/skolko_vesit_vse_zoloto_mira_date_2019_11_21_17_06_12
[2] https://zviazda.by/be/tags/zolata