І пагражаў нажом міліцыянеру.
Удзень у Жабінкаўскі РАУС паступіла паведамленне: у электрычцы Брэст — Баранавічы п'яны мужчына збівае білетнага касіра.
Канфлікт завязаўся пасля таго, як 45-гадовы пасажыр адмовіўся аплачваць праезд. Слоўная сварка скончылася бойкай, пасля якой безбілетнік выйшаў на станцыі Жабінка. Аператыўнікі Брэсцкага АУС на транспарце ўстанавілі асобу пасажыра і ўвечары таго ж дня прыехалі да яго дадому для ўдакладнення абставін таго, што адбылося.
Калі праваахоўнікі зайшлі ў кватэру, гаспадар пачаў іх абражаць, а затым схапіўся за кухонны нож. Сышчык дастаў табельную зброю і папярэдзіў пра намер яе выкарыстаць. Гэта спыніла мужчыну, ён раскаяўся ў зробленым і расказаў падрабязнасці таго, што адбылося ў цягніку. Цяпер праводзіцца праверка па факце гвалту альбо пагрозы яго прымянення ў дачыненні да службовай асобы, а таксама па факце гвалту альбо пагрозы яго прымянення ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
Вядома, што безбілетнік ужо трапляў у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі і неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за дробны крадзеж, з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення і парушэнне ПДР.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: vostok.today
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/boyka