З 9 да 15 снежня «Чыжоўка-Арэна» прыме адну з самых значных спартыўных падзей 2019 года ў Беларусі — Чэмпіянат свету па хакеі сярод маладзёжных (да 20 гадоў) зборных (дывізіён І, група А). Зборная Беларусі будзе змагацца за права выхаду ў элітную групу, яе сапернікамі стануць каманды Аўстрыі, Даніі, Латвіі, Нарвегіі і Славеніі.
Для маладых хакеістаў чэмпіянат свету ў Мінску — рэальная магчымасць заявіць пра сябе на вачах прадстаўнікоў топ-клубаў, у тым ліку паўночнаамерыканскіх. Турнір у Мінску наведае больш за 40 скаўтаў з НХЛ і КХЛ, прыедуць менеджары «Нью-Джэрсі», «Тампы-Бэй», «Нэшвіла», «Сан-Хасэ», «Чыкага», «Пітсбурга», «Вашынгтона» і іншых клубаў НХЛ. Гэта адкрывае перад удзельнікамі турніру прывабныя перспектывы для далейшага працягу кар'еры.
З 1 кастрычніка ў продаж паступілі білетныя пакеты на ўсе матчы чэмпіянату і на паядынкі маладзёжнай зборнай Беларусі. Спецыяльная зніжка дзейнічае для ўладальнікаў клубных картаў і абанементаў ХК «Дынама-Мінск», а таксама для ўладальнікаў абанементаў клубаў чэмпіянату Беларусі. Білеты дзеляцца на чатыры цэнавыя катэгорыі: «Прэміум», «Стандарт», «Эканом» і «Эканом Плюс». Кошт білетаў на адзінкавыя матчы маладзёжнай зборнай Беларусі вар'іруецца ад 6 да 23 рублёў. У сваю чаргу, кошт білетаў на матчы з удзелам астатніх зборных камандаў складзе ад 3 да 9 рублёў.
Нагадаем, у снежні 2018 года маладзёжная зборная Беларусі таксама выступала ў дывізіёне ІА. Турнір праходзіў у Германіі, і адзіную пуцёўку ў эліту заваявалі тады гаспадары.
Самым паспяховым адрэзкам у гісторыі беларускай «маладзёжкі» быў перыяд з 2000 да 2003 года, калі зборная пад кіраўніцтвам Уладзіміра Меленчука на працягу трох сезонаў запар выступала ў эліце. Акрамя яго, ніводнаму спецыялісту не ўдавалася захаваць прапіску ў наймацнейшым дывізіёне хоць раз.
Расклад чэмпіянату свету:
9 снежня
10 снежня
12 снежня
13 снежня
15 снежня
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[5] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-svetu-pa-hakei-syarod-maladzyozhnyh-zbornyh