Можна было б прыняць гэта відэа з амерыканскага гарадка Порт-Сэнт-Люсі (Фларыда) за фэйк, але ўцягнутасць ў гісторыю мноства суседзяў, відавочцаў з ліку мінакоў, паліцыі і нават журналістаў мясцовага ТБ-канала кажа пра рэальнасць таго, што адбылося. Выпадкова зачынены ў машыне сабака гадзіну кружыў перад домам, ды яшчэ і заднім ходам, паведамляе rg.ru [2]
Па словах суседкі ўладальніка машыны, яна звярнула ўвагу, што пусты на першы погляд аўтамабіль кружыцца на месцы ўжо некалькі хвілін, і выклікала паліцыю з ратавальнікамі. Тыя не рызыкнулі спыняць машыну і разважліва пачакалі, пакуль тая саб'е чужую паштовую скрыню і урэжацца ў смеццевыя бакі. Толькі пасля гэтага яны адкрылі аўтамабіль і выпусцілі звар'яцелага ад страху лабрадора-рэтрывера.
Таксама засталося нявысветленым, як сабака здолеў уключыць запальванне і пераключыць скрынку перадач на заднюю хуткасць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://rg.ru/2019/11/26/video-v-ssha-zapertyj-v-mashine-pes-chas-ezdil-po-krugu-zadnim-hodom.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/sabaka