Перад пачаткам зімовага сезону 2019/20 расійскі турыстычны партал ТурСтат апублікаваў рэйтынг самых папулярных для турыстаў і мясцовых жыхароў Дзедаў Марозаў у дзяржавах—удзельніцах СНД і Грузіі. Як паведамляецца, гэты спіс складзены па выніках аналізу леташняй запатрабаванасці рэзідэнцый Дзядоў.
У першую дзясятку ўвайшлі Дзед Мароз (Беларусь), Аяз Ата (Казахстан), Шахта Баба (Азербайджан), Каханд Папа (Арменія), Карбоба (Узбекістан), Мош Крэчун (Малдова), Аяз Ата (Кыргызстан), Бабоі Барфі (Таджыкістан), Аяз Баба (Туркменістан) і Тоўліс Папа (Грузія).
Між іншым, лідар у рэйтынгу — беларускі Дзед Мароз — разам з унучкай Снягуркай прымае ў сваёй галоўнай рэзідэнцыі (яна адкрылася ў 2003 годзе) у Белавежскай пушчы каля 150 тысяч турыстаў штогод, а ў 2013-м тут сустрэлі ўжо мільённага госця.
Сёлета навагодні сезон у белавежскай сядзібе адкрыецца 7 снежня, у праграме — парад-але і флэшмоб Дзедаў Марозаў, у тым ліку замежных — з Польшчы, Украіны, Літвы і Расіі, фестывалі творчасці «Цяпло зімовай казкі» і «Агні зімы», «Цудафікацыя» (візуалізацыя цудаў Дзеда Мароза) і ўрачыстае запальванне першых навагодніх агнёў у краіне.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Фота npbp.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/novy-god
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzed-maroz