Трыццаты дзень — апошні ў лістападзе,
Расстанняў і сустрэч нядоўгі час.
Зіма сышлася з восенню ў суладдзі,
І гэтаму суладдзю вучаць нас.
Я ўдзячны, восень, за навуку гэту:
За фарбы верасня, якіх няма ярчэй,
За неруш на кастрычніцкіх палетках
І зоркі лістападаўскіх начэй.
Не вернеш ні за словы, ні за грошы —
Асенняй прыгажосці больш няма...
Трыццаты дзень — нібы званок апошні.
Назаўтра свой урок пачне зіма.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga