У начным цягніку эканом-класа адбыўся інцыдэнт: на ўчастку "Даманава-Боркі" ў 25-гадовага жыхара Лунінца з кішэні штаноў знік кашалёк, у якім знаходзілася 300 рублёў. Хлопец заснуў у цягніку, праехаў свой прыпынак і нават не адчуў, як пазбавіўся грошай. Праз тыдзень праваахоўнікі знайшлі пустое партманэ ў Мінску.
Пра гэта паведамілі [1] ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Начальнік АКВ Брэсцкага АУСТ маёр міліцыі Аляксей Даўжанюк паведаміў, што праца была не з простых: «Адпрацоўваліся розныя версіі таго, што адбылося. Прафесіяналізм і вопыт аператыўнікаў далі станоўчы вынік - фігурант быў затрыманы». Ім аказаўся непрацуючы раней судзімы 37-гадовы жыхар Мінска. Выкрадзенае было канфіскавана. У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь (Крадзеж).
Супрацоўнікі транспартнай міліцыі заклікаюць грамадзян быць як мага больш уважлівымі да сваіх рэчаў, не пакідаць іх без нагляду або ў лёгкадаступным месцы і не ўступаць ні ў якія размовы з сумніўнымі спадарожнікамі.
Спасылкі
[1] https://brest.mvd.gov.by/ru/news/1564
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-adkaznasc