Калектыву Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра 5 снежня прадставілі новага кіраўніка - Сяргея Аляксандравіча Пукіту, паведамілі [1] агенцтву "Мінск-Навіны" ва ўстанове культуры.
Ён нарадзіўся ў 1978 годзе. У 2003 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры (майстэрня М. Абрамава). З 2010 па 2019 год працаваў у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры на кіруючых пасадах. Зняўся больш чым у 60 фільмах.
Нагадаем, раней пасаду дырэктара Музычнага тэатра на працягу дзевяці гадоў займаў Аляксандр Пятровіч. 5 лістапада 2019 года ён узначаліў Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-muzykalnom-teatre-novyj-direktor-im-stal-akter-sergej-pukita/
[2] https://zviazda.by/be/tags/muzychny-teatr
[3] https://zviazda.by/be/tags/teatr
[4] https://zviazda.by/be/tags/kiraunik