Англійскі дызайнер мэблі Расэл Пінч часта наведваўся да бацькі ў невялікі маёнтак на захадзе Францыі. У пачатку 2000-х Расэл разам з жонкай вырашыў перарабіць кароўнік ва ўтульны дом, піша [1] realty.tut.by са спасылкай [2] на House & Garden.
Сорак гадоў таму сям'я Расэла Пінча, цяпер дызайнера мэблі і ўладальніка кампаніі Pinch, купіла вёсачку на захадзе Францыі. На момант пакупкі яна ўжо прыйшла ў заняпад, хоць калісьці тут былі і жылыя дамы, і стайні, і галубятні. Бацька Расэла паволі аднавіў усе пяць дамоў.
Да пачатку 2000-х гадоў застаўся не адноўленым толькі адзін аб'ект - кароўнік 17-га стагоддзя, запоўнены гноем і ўсялякім хламам. Менавіта гэтым кароўнікам і вырашыў заняцца Расэл са сваёй жонкай Унай. Спачатку яны вырашылі пазбавіцца ад усяго смецця, а потым ужо вырашыць, што рабіць з памяшканнем.
На пераробку кароўніка ў Расэла і Уны сышло каля сямі гадоў. Зараз гэта дом з чатырма спальнямі, у якім сям'я з задавальненнем праводзіць час. Паколькі ў Расэла ёсць свая мэблевая кампанія, усю абсатноўку ў дом, за выключэннем старадаўніх рэчаў, яны спраектавалі і вырабілі самі.
Фота: houseandgarden.co.uk
Спасылкі
[1] https://realty.tut.by/news/new-settler/664062.html
[2] https://www.houseandgarden.co.uk/
[3] https://zviazda.by/be/tags/dom
[4] https://zviazda.by/be/tags/karounik
[5] https://zviazda.by/be/tags/francyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/dyzayn