Супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Мінскага аблвыканкама затрымалі 25-гадовага мужчыну, які самавольна пакінуў Грозаўскі псіханеўралагічны дыспансер. Пра гэта паведамляе МУС [1].
14 лістапада прыкладна апоўначы ў медустанове ён хацеў згвалціць 40-гадовую медсястру. Пры гэтым падазраваны трымаў у руцэ металічны прут, хапаў жанчыну за вопратку, шыю, рукі і прычыніў ёй цялесныя пашкоджанні. Пасля таго, як яна паклікала на дапамогу і прыбег санітар, зламыснік збег.
Дзякуючы праведзеным аператыўна-вышуковым мерапрыемстваў сышчыкі Міншчыны выйшлі на след меркаванага злачынца і затрымалі яго ў Мінскім раёне.
Заведзена крымінальная справа. Праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://minobl.mvd.gov.by/ru/news/1573
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne