Галоўны трэнер брэсцкага "Дынама" Марцэл Лічка пакінуў сваю пасаду. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным тэлеграм-канале [1] футбольнага клуба.
Кіраўніцтва футбольнага клуба "Дынама-Брэст" прыняло рашэнне не працягваць кантракт з чэшскім спецыялістам на наступны сезон. Клуб дзякуе Марцала Лічку за праведзеную працу і яркі "залаты" год.
У структуры брэсцкага "Дынама" Марцэл Лічка, якому зараз 42 гады, пачаў працаваць у 2018 годзе ў якасці асістэнта Радаслава Латала. Затым ён быў памочнікам Сяргея Кавальчука, а потым Аляксея Шпілеўскага, якога змяніў на пасадзе галоўнага трэнера.
У 2019 годзе пад кіраўніцтвам Марцала Лічкі брэсцкае "Дынама" ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Беларусі, а таксама выйграла Суперкубак краіны.
Спасылкі
[1] https://t.me/dynamobrest/2294
[2] https://zviazda.by/be/tags/dynama-brest-0