Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па плаванні Анастасію Шкурдай з залатым медалём чэмпіянату Еўропы па плаванні на кароткай вадзе, перадае [1] БелТА.
"Няхай гэты поспех надасць табе ўпэўненасці ў сваіх сілах і стане для беларускіх плыўцоў дадатковым стымулам на шляху да гучных перамог на значных міжнародных стартах", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Анастасіі Шкурдай і ўсёй нацыянальнай камандзе па плаванні поспеху і новых яркіх дасягненняў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-anastasiju-shkurdaj-s-zolotom-na-che-po-plavaniju-na-korotkoj-vode-372201-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/anastasiya-shkurday