У 16.49 ў Драгічынскае раённае падраздзяленне МНС паступіла паведамленне аб выбуху ў 5-павярховым шматкватэрным жылым доме. Пра гэта паведамляе [1] прэс-служба ведамства.
Паводле папярэдняй інфармацыі, выбух газапаветранай сумесі без наступнага гарэння адбыўся пры правядзенні работ па мантажы нацяжной столі.
У выніку выбуху пашкоджаны 6 кватэр. У бальніцу пасля здарэння былі дастаўлены тры чалавекі: двое рабочых і гаспадыня адной з кватэр. Шпіталізаваны ўсе трое. Акрамя таго, шпіталізавана дзіця, родныя якога звярнуліся ў бальніцу пасля здарэння самастойна.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/290181/?utm_source=yxnews&utm_medium=desktop&utm_referrer=https%3A%2F%2Fyandex.by%2Fnews
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne