Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп атрымаў запрашэнне ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на ўрачыстасці ў Маскве з нагоды 75-годдзя Перамогі і ў цяперашні час разглядае гэтую прапанову. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў па выніках рабочага візіту ў Злучаныя Штаты, піша [1] ТАСС.
"Прэзідэнт Пуцін запрасіў прэзідэнта Трампа на ўрачыстасці з нагоды Дня Перамогі 9 мая наступнага года ў Маскве на іх сустрэчы ў Японіі на палях G20 у чэрвені гэтага года, - адзначыў кіраўнік МЗС РФ. - Па даручэнні прэзідэнта я пацвердзіў гэта запрашэнне. Прэзідэнт Трамп яго разглядае".
"Мы спадзяемся, што, калі такая магчымасць прадставіцца, вядома ж, можна будзе правесці поўнафарматную двухбаковую размову", - дадаў Лаўроў.
Прэв'ю: news.bigmir.net
Спасылкі
[1] https://tass.ru/politika/7317207
[2] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin