Міхаіл Русы вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Магілёўскай вобласці ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
Як паведамлялася раней, Аляксандр Лукашэнка прызначыў Міхаіла Русага, Сяргея Рачкова, Анатоля Ісачанку і Наталлю Качанаву членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання.
Прэв'ю: zautra.by
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/mihail-rusy
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukaz-prezidenta