Заснавана ў Сычуаньскім універсітэце.
Універсітэт у правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) заснаваў першую ў краіне школу па даследаванні навуковай фантастыкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
Сычуаньскі ўніверсітэт і Сычуаньская асацыяцыя па навуцы і тэхналогіях на закрыцці V Кітайскай міжнароднай канферэнцыі па навуковай фантастыцы ў адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань горадзе Чэнду сумесна абвясцілі аб заснаванні Кітайскай акадэміі даследаванняў навуковай фантастыкі. Акадэмія, якая будзе функцыянаваць пад кіраўніцтвам факультэта літаратуры і журналістыкі Сычуаньскага ўніверсітэта, засяродзіцца на даследаваннях як кітайскай, так і замежнай навуковай фантастыкі.
Дэкан факультэта літаратуры і журналістыкі Лі І заявіў, што акадэмія выхавае каманду даследчыкаў маладога і сярэдняга ўзросту ў такіх галінах, як літаратура ў жанры навуковай фантастыкі, культура навуковай фантастыкі, камунікацыя ў галіне навуковай фантастыкі і індустрыя навуковай фантастыкі.
Лі І адзначыў, што яго універсітэт з’яўляецца калыскай сучаснай навуковай фантастыкі ў Кітаі, якая ўзгадавала многіх майстроў дадзенага жанру. Некалькі выкладчыкаў універсітэта займаюцца перакладамі і крытыкай у галіне навуковай фантастыкі. Чакаецца, што ў пачатку наступнага года дадзеная школа разам з часопісам Science Fiction World пачне выпускаць першае ў Кітаі акадэмічнае выданне ў галіне навуковай фантастыкі пад назвай China Science Fiction Review.
Як паведамляецца, кітайская індустрыя навуковай фантастыкі перажывала бурнае развіццё ў мінулым годзе. Летась аб’ём валавой прадукцыі індустрыі склаў 45,6 млрд юаняў (звыш 6,5 млрд долараў) — павялічыўся больш чым у чатыры разы ў параўнанні з папярэднім годам, адзначаецца ў галіновым дакладзе, апублікаваным раней Кітайскай канферэнцыяй па навуковай фантастыцы.
Прэв'ю: pandaedu.kz
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya