Прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта Узбекістана па статыстыцы наведалі Беларусь, каб вывучыць досвед арганізацыі і правядзення перапісу насельніцтва, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце [1] Беларусі.
Візіт адбыўся 9-13 снежня і быў арганізаваны пры падтрымцы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва. Спецыялістаў цікавіла як арганізацыйная, так і метадалагічная праца. У прыватнасці, падымаліся пытанні распрацоўкі адпаведнай праграмы, методыкі разліку колькасці часовага перапіснога персаналу і вызначэння сярэдняй нормы нагрузкі на яго, прымянення картаграфічнага матэрыялу.
У цэнтры ўвагі былі і працэс выяўлення лагічных памылак, сінхранізацыя праграмных файлаў і файлаў дадзеных паміж прыладамі, выкарыстанне IT- і ГІС-тэхналогій, кіраванне патокамі дадзеных у CAPI.
Перапіс насельніцтва ў Узбекістане пройдзе ў 2022 годзе і стане першым за апошнія трыццаць гадоў.
Спасылкі
[1] https://www.belstat.gov.by/o-belstate_2/novosti-i-meropriyatiya/meropriyatiya/meropriyatiya-2019/o-vizite-spetsialistov-gosudarstvennogo-komiteta-respubliki-uzbekistan-po-statistike/
[2] https://zviazda.by/be/tags/perapis-naselnictva
[3] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan